У Лондане на захопленым доме расійскага алігарха з'явіўся ўкраінскі сцяг

У Лондане на захопленым доме расійскага алігарха з'явіўся ўкраінскі сцяг

У Лондане ў ноч на панядзелак анархісты захапілі дом (ён каштуе 50 млн фунтаў), які, як яны мяркуюць, належыць расійскаму алігарху Алегу Дзерыпаску. Мільярдэр трапіў пад санкцыі, яго маёмасць мусіць быць канфіскаваная. Але не анархістамі. Але часам грамадства рэагуе на падзеі хутчэй і дакладней, чым можа дазволіць сабе дзяржава.

На доме вывешаны ўкраінскі сцяг і банер з надпісам "Маёмасць вызвалена".

А ў Біярыцы (Атлантычнае ўзбярэжжа Францыі) мясцовы актывіст П'ер Афнер 13 сакавіка захапіў вілу дачкі Уладзіміра Пуціна Кацярыны Ціханавай. Ён прапануе пасяліць там уцекачоў з Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі