У Лунінцы часткова абрынуўся будынак, загінуў чалавек (відэа)
Трагічнае здарэнне адбылося 26 жніўня каля 17-й гадзіны. Відавочцы кажуць, што адбыўся магутны выбух.
На тэрыторыі будаўніцтва цеплаэлектрацэнтралі ў горадзе часткова абрынуліся канструкцыі будынка. Вось што паведаміў Еўрарадыё памочнік міністра па надзвычайных сітуацыях Віталь Навіцкі:
"Загінуў адзін чалавек, адзін шпіталізаваны з траўмамі рознай ступені цяжкасці. Абставіны здарэння высвятляюцца. На месцы працуюць прадстаўнікі Следчага камітэта".
Адзначым, што будаўнічыя працы ў будынку яшчэ не былі скончаныя.
Як адзначае сайт media-polesye.by, у будынку нешта выбухнула. Прычым выбух быў вельмі гучным, яго чулі ў розных раёнах Лунінца.
Здымак з архіву. Фота — ria.ru