У Лёзне выпусцілі эксперыментальную партыю "камамбера" з белай плесняй

У Лёзне выпусцілі эксперыментальную партыю "камамбера" з белай плесняй

У красавіку-жніўні крамы Віцебскай вобласці прадалі пакупнікам пробную партыю мяккага сыру "камамбер" з белай цвіллю. Вырабілі яго ў Лёзненскім вытворчым цэху ААТ "Малако", пішуць "Народныя навіны Віцебска".

Пробная партыя — 1,376 тоны сыру. Яшчэ паўтоны лёзненскага "камамбера" даспяваюць. 

Па словах тых, каму пашчасціла пакаштаваць гэты сыр, ён істотна адрозніваецца ад замежных аналагаў — мяккім лёзненскі "камабер" назваць цяжка.

Для прамысловай вытворчасці новага віду сыру прадпрыемства будзе вымушанае закупіць спецыяльную аўтаматызаваную лінію. Тэндар на яе пакупку быў абвешчаны сёлета ў траўні. Прыблізны кошт складае 4 000 000 еўра. 

Раней у Маладзечне пачаўся выпуск сыра з сіняй плесняй — "Ракфорці". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі