У Магілёве мужчына спрабаваў выратаваць сабаку і ледзь не патануў сам

На месцы здарэння

На месцы здарэння / mogilev.mchs.gov.by

У Магілёве мужчына спрабаваў выратаваць сабаку і ледзь не патануў сам. Як паведамляюць ратавальнікі, здарэнне адбылося на Дняпры раніцай 9 чэрвеня. 48-гадовы магілёвец рыбачыў з лодкі. Калі ён убачыў у вадзе сабаку, паспрабаваў падняць яго на борт. У гэты момант лодка перакулілася, у выніку чаго мужчына апынуўся ў вадзе. Трымацца на плаву дапамагла выратавальная камізэлька.

Каб самастойна дабрацца да берага, у рыбака не было сіл. Але дапамог відавочца, які падплыў на лодцы. Дарэчы, сабака, праз якога ўсё і адбылося, самастойна дабраўся да берага і ўцёк.

У той жа дзень у Магілёве 54-гадовы мужчына скокнуў з моста ў Дняпро. На шчасце, яго выратаваў сведка. Падобны выпадак адбыўся ў Магілёве некалькі дзён таму. Мужчыну тады выратаваць не змаглі.

У Магілёве мужчына спрабаваў выратаваць сабаку і ледзь не патануў сам

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі