У Магілёве нашэсце коней: табун бескантрольна блукае па горадзе
Коні ў Магілёве
У Магілёве хтосьці страціў цэлы табун. З сямі раніцы 22 коні і 2 жарабя перамяшчаюцца па горадзе без нагляду. Яны ходзяць па дарогах і мастах і ўжо паспелі пашкодзіць машыну.
Раніцай гараджане адзначалі, што выклікалі міліцыю. Некаторыя падкормліваюць жывёл.
Мясцовае выданне адзначае, што коней у Магілёве бачаць часта, хоць табун такога памеру — з'ява рэдкая.
— Гаспадароў коней знайсці, як правіла, не ўдаецца, і праз нейкі час коні самі вяртаюцца дадому, адкуль прыйшлі. А потым зноў вяртаюцца на магілёўскія вуліцы. І так па крузе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.