У Магілёве з акна выпала паўтарагадовая дзяўчынка. Яна загінула

Дзіця залезла на канапу і адчыніла акно / @skgovby
Дзіця залезла на канапу і адчыніла акно / @skgovby

Паўтарагадовая дзяўчынка загінула ўчора ў Магілёве яна выпала з акна на шостым паверсе. Дзіця было дома з бабуляй, бацькі былі ў ад'ездзе. У нейкі момант бабуля выйшла на кухню, каб разагрэць ежу. Дзяўчынка засталася адна ў пакоі. Дзіця залезла на канапу, адчыніла акно і ўпала ўніз. Ад атрыманых траўмаў дзяўчынка загінула, распавядаюць у СК. Следчыя праводзяць праверку.

Днямі пракуратура адчытвалася аб дзіцячым траўматызме ў Беларусі. У ведамстве распавялі, што летась розныя траўмы (бытавыя, вулічныя і спартыўныя) атрымалі больш за 140 тысяч непаўналетніх. Сёлета такіх пацярпелых ужо больш за 40 тысяч. Асобна ў пракуратуры звярнулі ўвагу і на выпадкі выпадзення дзяцей з вокнаў. Сёлета такім чынам былі траўмаваныя 14 дзяцей. На сярэдзіну мінулым тыдні загінулых было двое. Цяпер ужо трое.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі