У МАК сочаць за выбарамі ў НАК Беларусі: будзе Лукашэнка ці нехта іншы?

У МАК сочаць за выбарамі ў НАК Беларусі: будзе Лукашэнка ці нехта іншы?

Міжнародны алімпійскі камітэт уважліва назірае за сітуацыяй з выбарамі прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі. Пра гэта ў сераду заявіў кіраўнік МАК Томас Бах, паведамляе ТАСС. 24 лютага ў фармаце відэаканферэнцыі прайшло пасяджэнне выканкама арганізацыі. Бах аднак не выказаўся пра тое, ці абмяркоўвалася сітуацыя з ціскам на беларускіх спартсменаў за іх грамадзянскую пазіцыю.

"Мы ўважліва сочым за сітуацыяй, але я не буду спекуляваць на тэму выбараў у НАК Беларусі, якія маюць адбыцца, — гаварыў Томас Бах. — Мы дачакаемся канчатковага выніку, абмяркоўваць гэтае пытанне будзе правільней пазней".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі