У Маладзечне затрымалі былога вайскоўца французскага Замежнага легіёна

Мужчына ў пачатку 2000-х "удзельнічаў у баявых дзеяннях на тэрыторыі Афрыкі"

Мужчына ў пачатку 2000-х "удзельнічаў у баявых дзеяннях на тэрыторыі Афрыкі" / Кадр з відэа

У Маладзечне затрымалі былога вайскоўца французскага Замежнага легіёна. Мужчына кажа на відэа, што мае хобі — зборку беспілотнікаў для асабістых мэтаў. Па версіі сілавікоў, іх у яго нібыта атрымлівалі кантрабандысты.

Прэс-служба Памежнага камітэта РБ называе затрыманага "былым наймітам", які ў пачатку 2000-х "удзельнічаў у баявых дзеяннях на тэрыторыі Афрыкі". Падчас ператрусу знайшлі камплектуючыя да беспілотнікаў, "паветраную вінтоўку "саматужнай вытворчасці", нямецкую вінтоўку "Mauser", боепрыпасы калібра 7.62 мм, кулі для дробнакалібернай вінтоўкі", а таксама значкі, шаўроны і медалі французскага Замежнага легіёна і нейкую "нацысцкую сімволіку".

Сілавікі знайшлі і "экстрэмізм" — заявілі, што мужчына "актыўна ўдзельнічае ў абмеркаванні розных тэм у экстрэмісцкіх тэлеграм-каналах". Ён змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання Маладзечанскага РАУС, распачатая крымінальная справа.

У Маладзечне затрымалі былога вайскоўца французскага Замежнага легіёна

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі