Восем "шахедаў" заляталі ў Беларусь за мінулую ноч — "Беларускі Гаюн"
Дроны, ілюстрацыйнае фота
У ноч на 12 лістапада у Беларусь з Украіны заляталі як мінімум восем расійскіх ударных дронаў "Шахед", паведамляе маніторынгавая група "Беларускі Гаюн".
Дроны праходзілі праз "беларускі калідор" і ляцелі ў напрамку Брагіна і Гомеля.
Беларускае ваенная авіяцыя па трывозе ў паветра не падымалася.
Назад ва ўкраінскую паветраную прастору дакладна вярнуліся чатыры з васьмі зафіксаваных за ноч беспілотнікаў. Паветраныя сілы УСУ заявілі, што два дроны зніклі над тэрыторыяй Беларусі. У "Беларускім Гаюне" мяркуюць, што гаворка ідзе пра два дроны, якія ў 02:57 і 03:00 заляцелі праз Асарэвічы ў напрамку Брагіна.
Як паведамлялася раней, ад ліпеня да канца кастрычніка ў паветраную прастору Беларусі заляцелі 106 расійскіх дронаў "Шахед".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.