У Малдове аштрафавалі тэлеканалы за рэтрансляцыю праграм "Беларусь 24"

Прапаганда

Прапаганда / pixabay.com

У Малдове аштрафавалі два тэлеканалы за рэтрансляцыю праграм "Беларусь 24". Гэта — Oguzsatlink і ILK Halk Televizionu, якія існуюць у Гагаузскай аўтаноміі. З гэтай нагоды Міністэрства інфармацыі Беларусі "выказвае абурэнне рашэннем Савета па тэлерадыёвяшчанні Рэспублікі Малдова". Яго называюць "чарговым недружалюбным жэстам у дачыненні да беларускіх медыя", а таксама "жаданнем афіцыйных уладаў Малдовы пазбавіць грамадзян сваёй краіны доступу да любой альтэрнатыўнай інфармацыі".

Да паведамлення Мінінфарма РБ не было вядома, што згаданыя кампаніі аштрафавалі за праграмы тэлеканала "Беларусь 24". У СМІ Малдовы згадваліся расійскія тэлеканалы. Як бачым, у Кішынёве не бачаць розніцы паміж прапагандай Масквы і Мінска.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі