У Маскве памёр апошні кіраўнік КДБ СССР Вадзім Бакацін

 У Маскве памёр апошні кіраўнік КДБ СССР Вадзім Бакацін

У Маскве ва ўзросце 84 гадоў памёр апошні кіраўнік КДБ СССР Вадзім Бакацін.

У 1988 годзе Бакацін стаў міністрам унутраных спраў СССР, а ў 1991-1992 гадах быў старшынёй КДБ СССР.

Пры Бакаціну Камітэт дзяржбяспекі падзялілі на некалькі самастойных спецслужбаў. Сам ён быў супраць такога рашэння і выступаў за рэарганізацыю КДБ.

Найбольш Бакацін запомніўся тым, што перадаў ЗША схему праслухоўвання амерыканскай амбасады ў Маскве.

Таксама пры ім былі ўведзеныя гумовыя дубінкі для міліцыянтаў (тады яны ў народзе атрымалі назвы "дэмакратызатар"). Бакацін дазволіў выкарыстоўваць платных інфарматараў, а падчас жнівеньскага путчу 1991 года выступаў супраць ГКЧП.

Пахаваюць Бакаціна ў Маскве на Траякураўскіх могілках.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі