У Маскве прыйшлі з ператрусамі да праваабаронцаў з "Мемарыяла"

Летась расійскія ўлады ліквідавалі таварыства "Мемарыял" / @toposmemoru
Летась расійскія ўлады ліквідавалі таварыства "Мемарыял" / @toposmemoru

У Маскве прыйшлі з ператрусамі да супрацоўнікаў праваабарончага цэнтра "Мемарыял". Нагадаем, летась арганізацыя атрымала Нобелеўскую прэмію міру (разам з беларусам Алесем Бяляцкім і Цэнтрам грамадзянскіх свабод з Украіны). І летась яна была ліквідаваная расійскімі ўладамі.

"Проста цяпер па мностве адрасоў супрацоўнікаў "Мемарыяла" ў Маскве прыйшлі з ператрусам. Выкліканыя адвакаты", такое паведамленне з'явілася раніцай у телеграм-канале "Мемарыяла". Пазней стала вядома, што ператрусы праходзяць па справе аб "рэабілітацыі нацызму", якую завялі ў пачатку сакавіка ў дачыненні да "неўстаноўленых супрацоўнікаў". "Ім закідваецца тое, што ў спісах ахвяраў палітычнага тэрору ўтрымліваюцца імёны траіх чалавек. Аднаго з іх прысудзілі да лагераў за працу ў нямецкім паліцэйскім атрадзе. Двух іншых за здраду Радзіме вайскоўцам (арт. 58-1 КК РСФСР)", расказваюць у арганізацыі.

Раней у "Мемарыяле" гэтую справу назвалі "сфабрыкаванай на пустым месцы" і нагадалі, што юрыдычная асоба арганізацыі ўжо ліквідаваная, таму "ўсталёўваць супрацоўнікаў сапраўды няпроста — іх няма".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі