У Маскве сцвярджаюць, што выкарыстоўваюць Мінск для кантактаў з Кіевам

МЗС Расіі

МЗС Расіі / iz.ru

Масква і Кіеў выкарыстоўваюць канал у Мінску для абмену нотамі і перадачы дакументаў прававога і консульскага характару, заявіў прадстаўнік МЗС РФ Аляксей Палішчук. Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю ТАСС.

Журналісты спыталі Палішчука, ці атрымлівае расійскі бок па гэтым канале якія-небудзь паведамленні або сігналы ад Украіны. "Гэты канал камунікацый з'яўляецца асабліва тэхнічным. Ён выкарыстоўваецца для нотнай перапіскі і перадачы дакументаў, галоўным чынам, прававога і консульскага характару",— адказаў Палішчук. 

Раней МЗС Расіі паведамляў, што запатрабаваў ад Кіева "праз канал у Мінску" выдаць асоб, якія, на думку Масквы, датычныя да тэрарыстычных нападаў. Расіяне, у прыватнасці, прасілі арыштаваць кіраўніка Службы бяспекі Украіны Васіля Малюка. У Маскве лічаць, што ён адказны за выбухі на Крымскім мосце восенню 2022 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі