У Маскве затрымалі расійскага вайскоўца, які крычаў з даху "Слава Украіне!"

Графіці "Слава Украіне!" / Ілюстрацыйнае фота flickr.com
Графіці "Слава Украіне!" / Ілюстрацыйнае фота flickr.com

У Маскве затрымалі расійскага вайскоўца, які крычаў з даху "Слава Украіне!". Яго справу перадалі ў ваенную камендатуру сталіцы РФ, піша Baza.

Здарэнне адбылося ўдзень 1 ліпеня. Двое хлопцаў залезлі на дах будынку на Кудрынскай плошчы і пачалі крычаць "праўкраінскія лозунгі". Таксама яны кідалі ўніз розныя прадметы, якія трапляліся пад руку.

На месца выклікалі паліцыю, якая затрымала хуліганаў. Імі аказаліся ўраджэнцы Чалябінскай вобласці Расіі 27-гадовы Дзяніс Волкаў і 25-гадовы Станіслаў Механцаў. На першага склалі пратакол за "дыскрэдытацыю" Узброеных сіл РФ, а паводзіны другога будуць ацэньваць вайсковыя органы — ён з'яўляецца вайскоўцам і служыць у Маскве.

Падобныя здарэнні дэманструюць неадназначныя настроі, якія пануюць у расійскай арміі на фоне яе няўдач на фронце ва Украіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі