У Мазыры жанчына зладзіла пагром у клубе — знервавалася, што страціла нумарок
Перад сыходам жанчына двойчы ўдарыла нагой уваходныя дзверы
Жыхарка Калінкавічаў мае ўсе шанцы стаць фігуранткай крымінальнай справы аб хуліганстве пасля таго, як яна зладзіла пагром у начным клубе Мазыра. Жанчына страціў нумарок. Выдаваць куртку без нумарку ў гардэробе ёй адмовіліся. Затым пагадзіліся, але прапанавалі заплаціць 6 рублёў за згубленую рэч. Жанчына знервавалася, стала пагражаць крэслам ахоўніку, ударыла адміністратара, а затым нагой яшчэ і ўваходныя дзверы. Дзверы разбіліся.
Характэрна, што міліцыю яна выклікала сама – калі хацела паскардзіцца на адміністрацыю ўстановы. Выкліканы нарад яе і затрымаў. Ад медагляду жанчына адмовілася, тады яе даставілі ў РАУС для далейшага разгляду. У мясцовай міліцыі кажуць, што хуліганства — адзін з самых распаўсюджаных відаў злачынства ў рэгіёне. Санкцыя па гэтым артыкуле (для тых хто хуліганіў упершыню і адзін) прадугледжвае да трох гадоў пазбаўлення волі. Затрыманай 37 гадоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.