У месцах пазбаўлення волі часова адмянілі спатканні з наведвальнікамі
Спатканні з наведвальнікамі часова адмянілі ў месцах пазбаўлення волі, перадае БЕЛТА са спасылкай на Дэпартамент выканання пакаранняў МУС.
Забарона тлумачыцца мэтамі прафілактыкі распаўсюду каранавіруса. Яна закране як кароткатэрміновыя, так і працяглыя спатканні. "Па меры спаду неабходнасці ва ўведзеных мерах, установы адновяць працу ў штатным рэжыме", — запэўніваюць у дэпартаменце.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.