У РФ кажуць, што адбілі атакі на мяжы з Украінай, "Свабода Расіі" абвяргае

У Расіі заяўляюць, што адбілі прырыў мяжы

У Расіі заяўляюць, што адбілі прырыў мяжы / Легіён "Свабода Расіі"

У Мінабароны Расіі кажуць, што адбілі спробы прарыву мяжы з боку Украіны.

Пацвярджаецца, што баі ішлі ў Белгародскай і Курскай абласцях. Прарыў адбываўся на трох напрамках. Мінабароны Расіі сцвярджае, што ўсе атакі былі адбітыя, а парушэнняў мяжы "не дапушчана". Таксама гаворыцца пра баі каля пасёлка Цёткіна.

Тым часам легіён "Свабода Расіі" заяўляе, што Цёткіна ў Курскай вобласці цалкам знаходзіцца пад іх кантролем.

Пра атаку на расійскія тэрыторыі стала вядома зранку 12 сакавіка. Сцвярджалася, што баі вядуць  легіён "Свабода Расіі", РДК ("Рускі добраахвотніцкі корпус) і Сібірскі батальён. Гэта рускія баявыя часці, якія ваююць на баку Украіны. У ГУР Украіны заявілі, што не маюць дачынення да гэтай аперацыі, а рускія часці дзейнічаюць як самастойныя падраздзяленні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі