На турніры ў Вашынгтоне ў чвэрцьфінале Сабаленка згуляе з Азаранка

Вікторыя Азаранка і Арына Сабаленка

Вікторыя Азаранка і Арына Сабаленка / AFP

На тэнісным турніры ў Вашынгтоне ў чвэрцьфінале будзе "беларускі" паядынак. Пра гэта стала вядома ў чацвер пасля таго, як Вікторыя Азаранка (20-я ракетка свету) выйграла паядынак 1/8-й фіналу ў Ван Яфань (73) з КНР — 6:1, 6:7(5:7), 6:3. Арына Сабаленка (3) выйшла ў 1/4 фіналу раней і чакала, хто ж стане саперніцай.

У першым крузе тэніснага турніру ў Вашынгтоне Вікторыя абыграла амерыканку Хэйлі Баптыст (97) — 7:6 (8:6), 7:6 (7:3), а Арына ў матчы другога круга выйграла ў расіянкі Камілы Рахімавай (105) — 7:5, 4:6, 6:4.

Матч Сабаленка і Азаранка прызначаны на пятніцу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі