У Мінгарвыканкаме супрацоўнікам прапаноўвалі ўзяць у рукі аўтамат
Раніцай 23 лютага ў Мінгарвыканкаме мужчынам-супрацоўнікам прапаноўвалі ўзяць у рукі... аўтамат. Так там адзначалі Дзень абаронцаў Айчыны.
Як паведамляе прэс-служба Мінгарвыканкама, мужчын на ўваходзе сустракалі дзяўчаты ў савецкай салдацкай форме і ўручалі пад "песні ваенных гадоў" падарункі. З "баявымі сяброўкамі" чыноўнікі рабілі здымкі "ва ўнікальнай фотазоне з экспанатамі з славутага баявога мінулага".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.