На Саўбезе ААН згадалі пра сумесны парад СССР і нацыстаў у Брэсце ў 1939-м
Радаслаў Сікорскі
На Саўбезе ААН згадалі пра сумесны парад СССР і нацыстаў у Брэсце ў 1939 годзе. Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі падчас свайго выступу паказаў фотаздымак. На ім можна пабачыць, як там віталіся афіцэры арміі нацысцкай Германіі і Чырвонай Арміі. Так Сікорскі адказаў на тое, што расійскі бок адмаўляе супрацу з Гітлерам на пачатку Другой сусветнай вайны.
Як вядома, Германія напала на Польшчу 1 верасня 1939-га, з чаго і пачалася вайна. А 17 верасня на яе тэрыторыю ўвайшла Чырвоная Армія. Германія і СССР 22 верасня адзначылі паспяховую ваенную аперацыю агульным парадам у Брэсце. А 28 верасня была падпісана “Германска-савецкая дамова аб сяброўстве і мяжы паміж СССР і Германіяй”.
Кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі нагадаў на Саўбезе ААН пра сумесны парад СССР і фашысткай Германіі ў Брэсце ў 1939-м. Так дыпламат адказаў на тое, што расійскі бок адмаўляе супрацу з Гітлерам у часы пачатку Другой сусветнай.
— Еўрарадыё (@euroradio) September 25, 2024
Рэакцыя расійская дэлегацыі красамоўная.
Без… pic.twitter.com/zKyO1t8okL
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.