У Мінск для параду на 3 ліпеня прыбыў атрад ганаровай варты Кітая
У Мінск прыбылі кітайскія вайскоўцы. У парадзе 3 ліпеня будзе ўдзельнічаць атрад ганаровай варты Кітая. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Уладзімір Макараў, перадае БЕЛТА.
Вайскоўцы Народна-вызваленчай арміі Кітая ў беларускім парадзе будуць удзельнічаць упершыню. Цяпер яны трэніруюцца з беларускімі і расійскімі калегамі.
"3 верасня 2015 года ў Кітаі шырока адзначылі 70-годдзе Перамогі ў вайне супраціву кітайскага народа японскім захопнікам. Тады ў парадзе войскаў у Пекіне ўпершыню ўдзельнічала нашая рота ганаровай варты", — дадаў прадстаўнік Мінабароны.