У Мінску можна сфатаграфавацца з Кубкам Гагарына
У Мінск прывязуць Кубак Гагарына і з ім можна будзе сфатаграфавацца, інфармуе прэс-служба хакейнага клуба "Юнацтва-Мінск". Галоўны трафей Кантынентальнай хакейнай лігі з'явіцца ў беларускай сталіцы дзякуючы выхаванцу "Юнацтва" Паўлу Карнавухаву. Ён выйграў яго ў мінулым сезоне ў складзе маскоўскага ЦСКА.
У пятніцу, 5 ліпеня, Кубак Гагарына выставяць у фае Лядовай арэны ў парку Горкага з 17-й да 19-й гадзіны. Усе жадаючыя змогуць не толькі зрабіць фота, але і атрымаць аўтограф Карнавухава.
Як вядома, мінскае "Дынама" за час выступлення ў КХЛ ніколі не заваёўвала Кубак Гагарына.