У Мінск зноў сцягваецца спецтэхніка
Напярэданні традыцыйнага нядзельнага марша супраць гвалту з раніцы 8 лістапада у Мінск зноў сцягваецца спецтэхніка. У горад прыехалі БТРы, "Рубяжы", шмат іншых ваенных машын. На Кастрычніцкай і Незалежнасці плошчах ўсталявалі агароджу. Там стаяць сілавікі. Мабільны інтэрнэт не працуе з 10:00. МТС і А1 пацвердзілі, што "па распараджэнні ўпаўнаважаных дзяржаўных органаў у Мінску зніжана прапускная здольнасць мабільнага інтэрнэту".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.