У Мінску 17 чэрвеня адзначаць "Татаў дзень"

У Мінску 17 чэрвеня адзначаць "Татаў дзень"

17 чэрвеня ў Цэнтральным дзіцячым парку імя Максіма Горкага ў Мінску  будзе адзначацца "Татаў дзень". Святкаванне з гэтай нагоды адбудзецца з 12.00 да 15.00, інфармуе БЕЛТА.

Паведамляецца, што гасцей чакаюць тэатралізаваныя персанажы, а таксама гульні, конкурсы, спартыўныя эстафеты. Будзе працаваць літаратурная пляцоўка "Чытаем разам з татамі". А на музычнай пляцоўцы выступяць гурты EmBand, "Лялькі Карпарэйшн", Павел Фадзееў з шоў "Мядзведзі Айра", а таксама артыст і шоўмэн Дзядзька Ваня.

Упершыню Дзень таты адзначылі ў ЗША 19 чэрвеня 1910 года. Яго ініцыятарам называюць місіс Дод з горада Спокан штата Вашынгтон. Жанчына хацела такім чынам падзякаваць свайму бацьку, а праз яго — усім клапатлівым татам Амерыкі, якія ўдзельнічаюць у выхаванні дзяцей. Нацыянальным святам гэты дзень у ЗША стаў у 1966 годзе. У многіх краінах яго адзначаюць у трэцюю нядзелю чэрвеня.

У Мінску ўпершыню Дзень таты святкавалі ў 2013 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі