У Мінску будуць судзіць апазіцыянераў Максіма Вінярскага і Леаніда Кулакова
5 студзеня ў Мінску адбудуцца суды над апазіцыйнымі актывістамі Максімам Вінярскім і Леанідам Кулаковым. Як інфармуе сайт spring96.org, Вінярскага абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі "Марш студэнтаў". Разгляд ягонай справы прызначаны на 10-ю гадзіну ў судзе Маскоўскага раёна сталіцы.
За Марш студэнтаў у Мінску аштрафавалі Глеба Вайкуля
Кулакова выклікаюць у суд за арганізацыю несанкцыянаванага пікету 10 снежня, на якім ён заклікаў адмяніць смяротнае пакаранне ў Беларусі. Справу разгледзіць у 15.30 суд Першамайскага раёну сталіцы.
Праваабаронцы мяркуюць, што найхутчэй актывістаў чакае штраф.
Фота: Fotolia