У Мінску будуць судзіць хлопца: замест арміі ён з'ехаў у Карэю працаваць мадэллю

Ваенныя берцы

Ваенныя берцы / pixabay.com

За ўхіленне ад прызыву ў Мінску будуць судзіць 20-гадовага хлопца. Пракуратура Цэнтральнага раёна ўжо перадала матэрыялы справы ў суд, піша агенцтва "Мінск-Навіны".

Пасля школы фігурант гэтай справы паступіў у ВНУ, таму ў лістападзе 2021 года яму далі адтэрміноўку ад прызыву. Аднак у 2023-м годзе хлопца адлічылі, пра што адміністрацыя ВНУ паведаміла ў ваенкамат. Хлопцу нават паспелі ўручыць позву, але на медагляд ён не пайшоў. Замест гэтага з'ехаў на тры месяцы ў Паўднёвую Карэю працаваць мадэллю. У выніку на яго завялі крымінальную справу.

"Яму выстаўленае абвінавачванне ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 435 КК Рэспублікі Беларусь ("ухіленне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу"), санкцыя якой — аж да двух гадоў пазбаўлення волі", — кажа намеснік пракурора Цэнтральнага раёна Андрэй Нікольскі. Паводле яго слоў, "віну грамадзянін прызнаў цалкам, у зробленым раскаяўся". Да суда хлопца не затрымлівалі, але ў дачыненні да яго цяпер дзейнічае "забарона пэўных дзеянняў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі