У Мінску чыноўніца за 50 долараў уносіла ілжывыя звесткі ў пратаколы
У Мінску чыноўніца атрымала ад бізнесмена хабар — 50 долараў. У адносінах галоўнага спецыяліста ўпраўлення эканомікі адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска распачалі крымінальную справу.
Як інфармуе прэс-служба Генеральнай пракуратуры, падазраваная была ў складзе камісіі, якая правярала веды па пытаннях аховы працы. 50 долараў ёй перадаў намеснік дырэктара ўнітарнага прадпрыемства за спрыяльнае вырашэння пытання аб праходжанні трыма работнікамі арганізацыі "праверкі ведаў без іх фактычнага кантроля". Чыноўніца ўнесла ў пратаколы загадзя ілжывыя звесткі.
Папярэдняе расследаванне крымінальнай справы праводзіць упраўленне Следчага камітэта па Мінску.