У Мінску каля пасольства Італіі працавалі сапёры
Увечары 12 кастрычніка ў Мінску на вуліцы Ракаўскай працавалі сапёры. Там на плоце з боку вуліцы знайшлі пакет з электрычнымі дратамі. Доступ да яго да прыбыцця спецыялістаў абмежавалі, аднак эвакуацыі з бліжэйшых будынкаў не праводзілі.
Як інфармуе прэс-служба МНС, выбуховых рэчываў у пакеце не знайшлі. Там былі толькі абрэзкі электрычных дратоў. Высветлілася, што пакет пакінулі рабочыя, якія рамантавалі электрычны замок у брамцы пасольства Італіі.
Фота: wikimapia.org