У Мінску пачала працаваць служба сацыяльнага таксі
Служба сацыяльнага таксі для людзей з абмежаванымі магчымасцямі пачала працаваць у Мінску, паведамляе БЕЛТА. Цяпер у сталіцы ёсць 10 машын з надпісам “Сацыяльная служба”. Гэта аўтобусы “Мэрсэдэс” малой змяшчальнасці. Таксі замацаваныя за тэрытарыяльнымі цэнтрамі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва — па адным на раён. Найвялікшаму, Фрунзенскаму раёну дасталася дзве машыны. Найперш служба сацыяльнага таксі створаная для інвалідаў-вазочнікаў і інвалідаў з парушэннямі апорна-рухальнага апарату. Таму машыны пераабсталявалі з улікам іх пажаданняў. Цяпер службу яшчэ тэстуюць, таму цягам верасня сацыяльную таксоўку можна выклікаць бясплатна. Ад кастрычніка за праезд у такой машыне мяркуюць браць толькі частковую аплату — за кіламетраж.
На сёння ў Мінску жывуць 109 тысяч людзей з абмежаванымі магчымасцямі, у тым ліку болей за 2 тысячы інвалідаў-вазочнікаў.
На сёння ў Мінску жывуць 109 тысяч людзей з абмежаванымі магчымасцямі, у тым ліку болей за 2 тысячы інвалідаў-вазочнікаў.