У Мінску падчас здарэнняў з электрасамакатамі пацярпелі 70 пешаходаў

Электрасамакат у Мінску

Электрасамакат у Мінску / sb.by

Сёлета ў Мінску падчас здарэнняў са сродкамі персанальнай мабільнасці (электрасамакатамі, электрароварамі) пацярпелі больш за 70 пешаходаў. Яны звярталіся па меддапамогу. Пра гэта minsknews.by распавёў лекар-траўматолаг-артапед прыёмнага аддзялення РНПЦ траўматалогіі і артапедыі Андрэй Ярашэвіч. Паводле яго слоў, колькасць такіх няшчасных выпадкаў расце. Нярэдка траўмы патрабуюць працяглага лячэння, бо траўмуюцца найбольш уразлівыя часткі цела — верхнія і ніжнія канечнасці, галава.

Нямала калецтваў людзі атрымліваюць і пры падзенні з тых жа электрасамакатаў. Ярашэвіч кажа, што за апошні тыдзень вядомыя пяць такіх выпадкаў. Хтосьці з пацярпелых пераацаніў свае магчымасці, а хтосьці кіраваў электрасамакатам у стане алкагольнага ап'янення.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі