У Мінску паставяць помнік сербскаму навукоўцу Ніколу Тэслу
У Мінску паставяць помнік сербскаму навукоўцу і вынаходніку Ніколу Тэслу. Такое рашэнне прынятае падчас візіту ў сталіцу Беларусі мэра Бялграда Сінішы Малі. У сваю чаргу ў Бялградзе таксама з’явіцца манумент вядомаму беларускаму дзеячу, асоба якога пакуль не раскрываецца.
Такі “абмен помнікамі” будзе сімвалізаваць сяброўства паміж беларускай і сербскай сталіцай, якія да таго ж з’яўляюцца гарадамі-пабрацімамі, інфармуе БЕЛТА.
Помнік Тэслу хутчэй за ўсё паставяць у скверы або частцы парка, які хутчэй за ўсё будзе названы Happy Planet. Тэрміны ўсталявання не называюцца.
Нікола Тэсла праславіўся на ўвесь свет як фізік і інжынер, які праводзіў даследаванні з электрычнасцю і стварыў навуковыя працы ў галіне электратэхнікі і радыётэхнікі.