МНС: Задымленне на метро "Усход" — не вучэнні (фота, відэа)

У пераходзе метро "Усход" адчуваецца пах дыму



Пра гэта перадае карэспандэнт Еўрарадыё Алесь Пілецкі з месца падзеяў.


Па яго словах, а 14-й каля праблемнай станцыі было пяць машынаў выратавальнікаў. Міліцыі практычна няма, больш — супрацоўнікаў МНС.



Спецназ не пускае ў метро пасажыраў, падрабязна тлумачыць, што адбылося невялікае ўзгаранне.

***

У МНС паступіла паведамленне аб задымленні на станцыі метро "Усход".

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі Віталь Навіцкі.



Навіцкі: "У МНС паступіла паведмаленне аб задымленні на станцыі метро "Усход". Туды прыбылі нашы падраздзяленні, яны там зараз працуюць. Персанал станцыі эвакуяваў усіх людзей".



У сваім твітары прэс-сакратар мінскага гарадскога ўпраўлення выратавальнікаў Віталь Дэмбоўскі піша, што адбылося кароткае замыканне электрашчыта ў тунэлі ў некалькіх метрах ад самой станцыі "Усход". Па словах Дэмбоўскага, дым слабой канцэнтрацыі.
 

Па звестках СМІ, рух па першай лініі метро спынены. Цягнікі едуць толькі ад станцыі "Плошча Перамогі" да "Маскоўскай".

Прыкладна а палове другой у твітары МНС з'явілася паведамленне, што рух цягнікоў у метро адноўлены ад "Пятроўшчыны" да станцыі "Маскоўская". Акрамя таго, Мінсктранс абяцаў павялічыць колькасць наземнага транспарту.

***

На станцыі метро "Усход" — задымленне, людзей эвакуявалі. Пра гэта паведамляюць карыстальнікі сацыяльных сетак.

Паводле іх звестак, супрацоўнікі АМАП не пускаюць нікога на станцыю метро "Кастрычніцкая". Таксама не пускаюць людзей на станцыі "Аўтазаводская" і "Усход".



Па праспекце Незалежнасці ездзяць аўтамабілі хуткай дапамогі. Каля станцыі метро "Усход" збіраюцца машыны выратавальнікаў. Як паведамляецца ў твітары МНС, ёсць паведамленне пра задымленне. Са станцыі эвакуявалі людзей, да яе пад'язджаюць машыны выратавальнікаў.


Фота Алесь Пілецкі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі