У Мінску прайшло лёсаванне тэніснага матчу Беларусь — Швейцарыя

У Мінску прайшло лёсаванне тэніснага матчу Беларусь — Швейцарыя

21 красавіка ў Мінску ў Ратушы прайшло лёсаванне тэніснага матчу паўфінала Сусветнай групы Кубка федэрацыі Беларусь Швейцарыя. Па яго выніках, у суботу першымі на корт на “Чыжоўка-Арэне” выйдуць беларуска Аляксандра Сасновіч (96-е месца ў рэйтынгу WTA) і швейцарка Вікторыя Галубіч (54-е месца). Іх паядынак пачнецца а 13-й гадзіне, інфармуе тэлеканал АНТ.

Таксама 22 красавіка згуляюць Арына Сабаленка (125) і Цімея Бачынскі (22). На 23 красавіка запланаваныя паядынкі Аляксандры Сасновіч і Цімеа Бачынскі, Арыны Сабаленкі і Вікторыі Галубіч. У парнай сустрэчы згуляюць Вольга Гаварцова / Вера ЛапкоМарціна Хінгіс / Белінда Бенчыч.  

У Мінску прайшло лёсаванне тэніснага матчу Беларусь — Швейцарыя
Фота: pressball.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі