У Мінску прайшло шэсце трактароў (фота)
У Мінску прайшло шэсце трактароў. Імпрэзу правялі ў суботу, 28 траўня з нагоды 70-годдзя Мінскага трактарнага завода. 29 траўня 1946 года выйшла пастанова Савета Міністраў СССР аб будаўніцтве МТЗ і менавіта з гэтай даты прадпрыемства вядзе сваю гісторыю.
Як паведамляе БЕЛТА, Трактарны завод на сёння выпускае болей за сто мадэляў трактароў болей як у двухстах варыянтах для ўсіх эксплуатацыйных і кліматычных умоваў.