У Мінску прэзентавалі лагатып Еўрапейскіх гульняў 2019 года (фота)
У Мінску прэзентавалі лагатып II Еўрапейскіх гульняў, якія ў 2019 годзе пройдуць у Беларусі. Як інфармуе БЕЛТА, ідэяй для яго стварэння стаў лозунг “Ідзі за марай”. Афіцыйным дэвізам Гульняў стане выказванне Bright Year, Bright You (“Яркі год, яркі ты”). Беларускі варыянт лозунга — “Час яскравых перамог”. Аб'яўлены конкурс на распрацоўку талісмана Еўрагульняў.
Першыя Еўрапейскія гульні прайшлі ў 2015 годзе ў Баку. На іх беларускія спартсмены заваявалі 43 узнагароды.
Фота: БЕЛТА