У Мінску пройдзе шэсце казачных навагодніх герояў

У Мінску пройдзе шэсце казачных навагодніх герояў

Болей за 800 казачных герояў прымуць удзел у шэсці навагодніх персанажаў, якое адбудзецца 25 снежня ў Мінску. Шэсце стартуе ў 16.30 ад плошчы Незалежнасці. Дзяды Марозы і іншыя казачныя персанажы пройдуць па праспекце Незалежнасці, вуліцах Леніна, Інтэрнацыянальнай і фінішуюць на плошчы Свабоды.

Па завяршэнні шэсця мінчанам прадставяць атракцыён 3D-мэпінг на фасадзе канцэртнай залы “Верхні горад”. Госці свята змогуць у рэжыме рэальнага часу паразмаўляць з Дзедам Марозам.

Гэты парад распачынае праграму святочных навагодніх мерапрыемстваў у Мінску. Усяго ў сталіцы у бліжэйшыя дні пройдзе болей за 200 імпрэзаў. Па традыцыі ў навагоднюю ноч адной з галоўных пляцовак стане тэрыторыя каля Палацу спорту, дзе перад публікай выступяць вядомыя артысты, а таксама адбудзецца святочны феерверк.

У навагоднюю ноч ва ўсіх раёнах Мінску будуць працаваць 27 адкрытых пляцовак, дзе пройдуць масавыя гулянні, інфармуе БЕЛТА.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі