У Мінску судзяць афіцэра з Аператыўна-аналітычнага цэнтра — "Наша ніва"

Дагэтуль пра суды над супрацоўнікамі ААЦ інфармацыі не было / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Дагэтуль пра суды над супрацоўнікамі ААЦ інфармацыі не было / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Мінскім гарадскім судзе судзяць афіцэра з Аператыўна-аналітычнага цэнтра, піша "Наша ніва". Імаверна Аляксандр Давідзюк мае званне падпалкоўніка ці палкоўніка, па стане на 2020 год ён служыў у в/ч 08188. Яго абвінавачваюць у "незаконным зборы або распаўсюдзе інфармацыі пра прыватнае жыццё", "наўмысным разгалошванні службовай таямніцы", "злоўжыванні ўладай" і "атрыманні хабару". Іншымі словамі, судзяць за тое, што за ўзнагароджанне перадаў сакрэтную інфармацыю, якая датычыла нейкіх асоб, адзначае выданне. Дэталі крымінальнай справы невядомыя.

Раней ужо праходзілі суды над сілавікамі па падобных артыкулах, якія перадавалі ў незалежныя СМІ службовую інфармацыю. Яны служылі ў КДБ, МУС, у Генштабе Узброеных сіл Беларусі, Следчым камітэце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі