У Мінску сёння пройдзе "Барабанны Біт-2016"

У Мінску сёння пройдзе "Барабанны Біт-2016"

1 снежня распачаўся фінальны эпап конкурсу "Барабанны біт-2016", які праходзіць у мінскім ДК Трактарнага завода. У конкурсе змагаюцца 11 ўдзельнікаў (маўляў, фестываль 11-ты па ліку, таму і ўдзельнікаў столькі). Пераможцы будуць аб'яўленыя сёння, яны атрымаюць каштоўныя барабанныя прызы і ўвечары выступяць на вялікім гала-канцэрце.


Вялікі гала-канцэрт пачнецца ў 19.00. Сярод удзельнікаў — заснавальнік фестывалю Аляксандр Сапега і "Ніна Кароль Проджэкт", пераможцы конкурсу "Барабанны Біт" са сваімі праектамі: Ілля Сцяпанаў і Віктар Мэй, Аляксандр Мінец і Кацярына Худзінец, Дзмітрый Белы, Андрэй Машрын і "Дразды", Ягор Даронкін, драм-шоў "Stress".


Нагадаем, першы "Барабанны біт" прайшоў у 2005 годзе. Сёлета фестывалю папярэднічалі шматлікія майстар-класы ад найлепшых бубначоў краіны. Яны праходзілі бясплатна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі