У Мінску ў лабараторыі інстытута фізіка-арганічнай хіміі ўзнік пажар
4 траўня ў Мінску па вуліцы Сурганава ў лабараторыі інстытута фізіка-арганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук узнік пажар. Як паведамляе прэс-служба ратавальнікаў, пажарная сігналізацыя спрацавала ў 14:25. На месца прыбыла спецтэхніка МНС. Высветлілася, што ўзгаранне адбылося на трэцім паверсе. Там у лабараторыі арганічнага сінтэзу праводзіліся навуковыя даследаванні з выкарыстаннем дыэтылавага эфіру. У выніку на плошчы 15 квадратных метраў загарэлася маёмасць.
Пажар быў хутка ліквідаваны. Ніхто з людзей не пацярпеў — яшчэ да прыезду ратавальнікаў з будынка эвакуявалі 20 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.