У Мінску ўначы 18 красавіка пройдуць контртэрарыстычныя вучэнні
Антытэрарыстычныя вучэнні
Уначы 18 красавіка мінская міліцыя разам з МНС правядзе контртэрарыстычныя вучэнні. Як паведамляе ведамства, яны адбудуцца на тэрыторыі гандлёвага цэнтра "Palazzo" (скрыжаванне вуліц Арлоўскай і Ціміразева).
Падчас вучэнняў будзе правярацца гатоўнасць дзяржорганаў да рэагавання і ўзаемадзеяння на акты тэрарызму.
Як вынікае з паведамлення міліцыі, адпрацоўваць будуць сітуацыю з нападам дыверсійных разведгруп і незаконных узброеных фармаванняў. У сцэнары вучэнняў запланавана задзейнічаць службовую тэхніку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.