У Мінску ўпершыню будуць прымаць на перапрацоўку навагоднія ёлкі
У Мінску ўпершыню будуць прымаць на перапрацоўку навагоднія ёлкі. Як інфармуе тэлеканал АНТ, у дварах жылых дамоў абсталююць спецыяльныя месцы, дзе іх можна пакінуць. У далейшым ёлкі вывезуць для далейшага выкарыстання — для перапрацоўкі на паліва і кампост. Раней навагоднія ёлкі проста вывозілі на смеццевыя палігоны.
Статыстыка сведчыць, што толькі ў беларускай сталіцы пасля калядных і навагодніх святаў выкідваецца каля 40 тысяч жывых ёлак. Спецыялісты падлічылі, што гэта амаль 200 тон сыравіны.
sb.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.