У Мінску ўручаць прэмію за онлайн-літаратуру
22 сакавіка ў Мінску ў Галерэі TUT.by пройдзе першае ўручэнне літаратурнай прэміі "Празрысты ЭОЛ".
Прэмія ўручаецца за электронную і онлайн-літаратуру. Лаўрэаты, абраныя тайным электронным галасаваннем, будуць уганараваныя прызамі аўтарства Паўла Вайніцкага.
Пераможцаў вызначалі чальцы Віртуальнай літаратурнай акадэміі, у якую ўваходзяць, напрыклад, Валянціна Аксак, Валянцін Акудовіч, Уладзімір Арлоў, Зміцер Бартосік, Леанід Галубовіч, Сяргей Дубавец, Святлана Курс, Уладзімір Някляеў, Андрэй Хадановіч ды іншыя беларускія літаратары
Пераможцы атрымаюць прызы ў 16 катэгорыях.
Весці імпрэзу будзе Максім Жбанкоў.