У Мінску ўручылі музычную прэмію “Героі года” (фотарэпартаж)
12 снежня ў Мінску ўручылі штогадовую музычную прэмію “Героі года”, заснаваную парталам TuzinFM.
“Адкрыццём года” стаў Мікіта — гэта музычны праект гродзенца Мікіты Ігнаценкі. Лепшай песняй названая "Небяспечна" гурта Nizkiz. "Альбомам года" стала "Пластыка" Akute, кліпам — "Хадзіла галота" Re1ikt. "Героямі года" партал прызначыў каманду TonqiXod, якая сёлета выдала фантастычны альбом "Колер якога няма" і неўзабаве аб'явіла пра сыход са сцэны.
Вялі цырымонію ўручэння ўзнагарод Алег Хаменка і Максім Жбанкоў.