У Мінску вызвалілі асуджанага "за выбары" назіральніка Пятра Маркелава

У Мінску вызвалілі асуджанага "за выбары" назіральніка Пятра Маркелава

У панядзелак раніцай у Мінску вызвалілі назіральніка Пятра Маркелава, 9 снежня асуджанага за "дробнае хуліганства" і непадпарадкаванне міліцыянерам. Яго выпусцілі з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна на гадзіну раней, а сябры рыхтавалі сустрэчу, інфармуе ў Telegram "Маладзёжны блок".

Маркелаў — актывіст Legalize Belarus, на выбарах у Палату прадстаўнікоў ён быў даверанай асобай кандыдата ад "Моладзевага блоку" Стаса Шашка і меў права назіраць. 17 лістапада на выбарчым участку ў сталіцы актывіст абураўся няправільным, на яго думку, падлікам галасоў і прысутнасцю чалавека ў цывільным. У выніку яго жорстка затрымалі міліцыянеры, склалі пратакол.  

Да Маркелава на Акрэсціна некалькі дзён не пускалі адваката, а ён прасіў пра сустрэчу, каб паскардзіцца на антысанітарныя ўмовы. Падчас знаходжання Пятра Маркелава за кратамі на яго склалі пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу 7 снежня на Кастрычніцкай плошчы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі