У Мінску за ўдзел у пратэстах пісьменніцу асудзілі на два гады "хатняй хіміі"
Яна Цэгла / facebook.com
У Мінску пісьменніцу Яну Цэглу за ўдзел у пратэстах асудзілі на два гады "хатняй хіміі", паведамляе @viasna96. Яе затрымалі ў красавіку, да суда ўтрымлівалі пад вартай.
Справу разглядаў суд Цэнтральнага раёна сталіцы (суддзя — Дзмітрый Карсюк). Рашэнне вынеслі 30 траўня.
"Экстрадэтокс на два месяцы скончаны, аглядальная экскурсія па выбітным беларускім мясцінам таксама, — піша пісьменніца ў Facebook. — Яначка Цэглачка вярнулася трыўмфальна ў сталіцу, каб у бліжэйшыя гады два яе не пакінуць".
Яна Цэгла — аўтарка казак. Яна скончыла гістарычны факультэт БДУ, вучылася ў літаратурнай школе Адама Глобуса. Апошні год працавала ў газеце "Літаратура і мастацтва". Яна заснавала часопіс маладога беларускага мастацтва "Маскарад".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.