Саюз пісьменнікаў Беларусі дапамагае ўладам шукаць "дэструктыўную літаратуру"

Праўладны Саюз пісьменнікаў дапамагае шукаць "дэструктыўныя" кнігі / pixabay.com
Праўладны Саюз пісьменнікаў дапамагае шукаць "дэструктыўныя" кнігі / pixabay.com

Міністэрства інфармацыі пастаянна выяўляе "амаральную, экстрэмісцкую і дэструктыўную літаратуру" на кніжным рынку Беларусі. Пра гэта заявіў кіраўнік ведамства Уладзімір Пярцоў.

Па яго словах, шукаць такую літаратуру дапамагае праўладны Саюз пісьменнікаў Беларусі.

"Мы таксама ініцыявалі стварэнне пры Саюзе пісьменнікаў камісіі па маніторынгу друкаванай літаратуры, якая распаўсюджваецца на тэрыторыі Беларусі. Гэта прыносіць свае вынікі", — перадае словы міністра тг-канал Мінінфармацыі.

У Беларусі пастаянна прызнаюць экстрэмісцкімі кнігі тых ці іншых аўтараў. У "чорны спіс" трапілі ўжо творы Уладзіміра Арлова, Альгерда Бахарэвіча, зборнік Змітра Лукашука і Максіма Гарунова "Беларуская нацыянальная ідэя", гістарычныя выданні Анатоля Тараса, Віктара Ляхора ды інш.

Варта адзначыць, што цяперашні кіраўнік Саюза пісьменнікаў Алесь Карлюкевіч раней якраз быў міністрам інфармацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі