У Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі" адразу 12 кніг

У Беларусі "экстрэмісцкіх" кніг хутка назбіраецца на цэлыя бібліятэкі / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
У Беларусі "экстрэмісцкіх" кніг хутка назбіраецца на цэлыя бібліятэкі / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі" адразу 12 кніг па гісторыі. Такое рашэнне 9 студзеня прыняў суд Цэнтральнага раёна Мінска. У спісе працы Анатоля Тараса, Вадзіма Дзеружынскага, Леаніда Лыча і нават Віктара Суворава ("Тень Победы", выдадзеная ў Данецку ў 2003-м). Ва ўсіх з іх закраналася тэма Другой сусветнай вайны.

Восенню той жа суд прызнаў "экстрэмісцкімі" кнігу Уладзіміра Арлова і Паўла Татарнікава "Айчына: Маляўнiчая гiсторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкi" (2016-га года выдання) і кнігу Іосіфа Бродскага "Балада пра маленькi буксiр" (у 2022-м яна выйшла ў выдавецтве "Янушкевіч").

Раней такі лёс напаткаў кнігі Віктара Ляхора ("Ваенная гісторыя Беларусі. Героі. Сімвалы. Колеры"), Змітра Лукашука і Максіма Гарунова ("Беларуская нацыянальная ідэя"), Альгерда Бахарэвіча (раман "Сабакі Еўропы"), Анатоля Тараса ("Кароткі курс гісторыі Беларусі IX — XXI стст.") і Святланы Казловай (манаграфія "Аграрная палiтыка нацыстаў у Заходняй Беларусi: Планаванне. Забеспячэнне. Ажыццяўленне"). 

У Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі" адразу 12 кніг

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі