У Беларусі затрымалі ўласніцу буйнога чата беларусаў у Турцыі
Адміністратарка чата жыла ў Беларусі
У Беларусі затрымалі ўласніцу буйнога чата беларусаў у Турцыі. Сілавікі заявілі, што дзяўчыну затрымалі за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці".
Тэлеграм-чат "Беларусы ў Турцыі" дыяспары ўваходзіць у сетку чатаў Dzechat. Яшчэ некалькі дзён таму стала вядома, што згаданы чат меракавана захоплены сілавікамі. Раптоўна ў ім змяніўся на невядомую асобу адмін. Удзельнікі стварылі новы чат, а ім пачаў пісаць ГУБАЗіК з пагрозамі крымінальнай справай.
Як распавялі Еўрарадыё прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Турцыі, пасля стварэння чата дзяўчына ў яго амаль не пісала. Яна жыла ў Беларусі і зарабляла здачай у арэнду кватэр у "Мінск-Міры".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.