У Мінску заробкі растуць хутчэй за прадукцыйнасць працы
У арганізацыях Мінска дагэтуль існуе дысбаланс паміж тэмпамі роста прадукцыйнасці працы і заробкамі, пра гэта паведаміла сёння старшыня камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Жанна Рамановіч.
Паводле яе словаў, за дзевяць месяцаў бягучага года тэмп росту прадукцыйнасці працы склаў 96,2%, а тэмп павелічэння заробкаў быў вышэйшым — 99,6%.
Апераджальнымі тэмпамі расце прадукцыйнасць працы ў такіх сферах, як гандаль, транспарт і сувязь, фінансавая дзейнасць, паведамляе БЕЛТА.
Тэмп росту заробкаў вышэй, чым тэмп росту прадукцыйнасці працы ў асноўным адзначаецца на прадпрыемствах рэспубліканскай формы ўласнасці і бязведамаснай падпарадкаванасці, падкрэсліла кіраўніца профільнага камітэта.
Нагадаем, што намінальны сярэдні заробак у верасні 2015 склаў у Мінску 9,29 млн. У тым ліку ў бюджэтнай сферы 6,6 млн.
Фота: belrynok.by