У Мінску затрымалі старшыню СФК “Слуцк” Алега Каранеўскага

У Мінску затрымалі старшыню СФК “Слуцк” Алега Каранеўскага

У Мінску затрымалі старшыню спартыўнага футбольнага клуба “Слуцк” Алега Каранеўскага. Яго падазраюць у атрыманні хабару. Пра гэта піша сайт kurjer.info, які спасылаецца на паведамленне начальніка ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Беларусі Канстанціна Шалькевіча. Затрыманне адбылося 5 верасня на праспекце Пераможцаў у сталіцы. Праводзілі яго супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Мінаблвыканкама.

У футбольным клубе “Слуцк” пра тое, дзе знік старшыня, нічога не ведалі. Ён, дарэчы, лічыцца адным з заснавальнікаў каманды, якая прайшла шлях ад другой да вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі. 30 жніўня Каранеўскі адзначыў сваё 50-годдзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі